Квэст-гульня і абед з нацыянальных страў: дзень роднай мовы прайшоў у Драчаўскай школе Салігорскага раёна

Квэст-гульня і абед з нацыянальных страў: дзень роднай мовы прайшоў у Драчаўскай школе Салігорскага раёна

21 лютага навучэнцы ДУА «Драчаўская базавая школа Салігорскага раёна» ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы прынялі ўдзел у квэст-гульні «Я ведаю родную мову».


 

 

Гульня атрымалася цікавай і захапляльнай. Вучні чыталі вершы на памяць, адгадвалі загадкі, спявалі песні.

 

 

 

 

 

Напрыканцы гульні ўдзельнікаў чакаў смачны абед з беларускіх нацыянальных страў.

 

 

 

 

Для вучняў 5-9 класаў была праведзена гульня — падарожжа «Адкрываю нанова беларускае роднае слова». На кожным прыпынку навучэнцы атрымоўвалі самыя розныя заданні: перакладалі словы і выразы, тлумачылі значэнне слоў, разгадвалі крыжаванкі. Складалі ўласныя вершы, малявалі малюнкі, у якіх выказвалі сваю любоў да матчынай мовы. Настрой быў цудоўны.

 

Беражыце нашу родную мову, размаўляйце на ёй штодзень! Не забывайце сваіх вытокаў!

КАТЕГОРИИ
Поделиться