У Салігорску адбылася творчая сустрэча пісьменніка Віктара Шніпа

У Салігорску адбылася творчая сустрэча пісьменніка Віктара Шніпа

 

13 кастрычніка ў Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы адбылася адбылася творчая сустрэча беларускага пісьменніка і паэта Віктара Шніпа с бібліятэкарамі горада і раёна. У ёй прыняў удзел і салігорскі паэт, член Саюза пісьменнікаў Фёдар Гурыновіч, сябар Вітара Анатольевіча Шніпа.


Адзначым, што такія мерапрыемствы рэгулярна  адбываюцца у раённай бібліятэцы у рамках сацыякультурнана пректу “Паспяховы альянс: бібліятэка і пісьменнік”.

 

 

Віктар Шніп  наведаўся у шахцерскую сталіцу ўпершыню. Дарэчы, у прошлым годзе ў Салігорск, на такуюж самую сустрэчу, прыязджала яго жонка – Людзміла Рублеўская, пісьменніца-празаік.

 

Віктар Шніп  рассказаў пра свае жыццё і творчасць.

 

Віктр Анатольевіч доўгі час кіраваў выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, а у сапраўдны —  займае пасаду намесніка дырэктара выдавецтва “Мастацкая літаратура” і галоўнага рэдактара часопіса “Полымя”, у якім друкуюцца творы і нашых салігорскіх паэтаў. У гэтым годзе часопіс адзначыць свае 100-годдзе.

 

Бібліятэку Віктар Анатольевіч называе храмам кнігі і пасвяціў ёй свій верш. У гэты дзень у бібліятэцы гучалі вершы, а таксама дружныя апладысменты іх аўтару.”Беларускае слова наша было, ёсць і будзе,- адзначыў знакаміты паэт.- Ш робяцьяго нашы пісьменнікі і паэты”.

 

 

Гэты год юбілейны для нашых класікаў – Янкі Купалы і Якуба Коласа. І паэт рассказаў цікавы момантА Віктар Шніп нарадзіўся у весцы Пугачы, у 10 кіламетрах ад Вязынкі, дзе нарадзіўся Янка Купала.

 

Будучы 12-гадовым хлапчуком Віктар Шніп даведаўся аб тым, што у вёсцы непадалеку нарадзіўся знакаміты паэт. Але вось аб тым, што ён памер,- не ведаў. И вось ён пайшоў да Янки Купалы, каб паказаць яму сшытак  са сваімі вершамі.  Але прыйшоўшы ў Вязынку і  не зайшоўшы  Янкі Купалы, хлопчык  звярнуўся дадому.

 

Пайшоўшы з хаты яшчэ раніцай, звярнуўся ён вечарам.Віктар паведаміў сваё маці аб тым, што быў у Янкі Купалы і той нібыта прасіў бацькоў хлапчука, каб дазвалялі малому на ровары катацца, вогнішчы класці, купацца, падрэвах лазіць, але не прымушалі дровы пілаваць, сена касіць, а галоўнае —  наказаў бацькам,  каб куплялі Віктару кніжкі. Зразумела, маці выканала толькі адну “просьбу” – пачала купляць кніжкі сыну. Калі ж у Вязынцы адкрыўся музей Янкі Купалы, то Віктар Шніп быў адным з першых яго наведвальнікаў.

 

Паводле слоў Віктара Анатольевіча, свае першыя вершы ён пачаў прыдумляць яшчэ ў 5-гадовым узросце, запісваць – у 9-гадовым, у 19 – пачаў друкавацца.  Першая кніжка Віктара Шніпа выйшла,калі яму было 23 гады.  У 24 гады яго прынялі у Саюз  пісьменнікаў.

 

Віктар  Анатольевіч закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, а пасля паехаў у Маскву — вучыцца ў літаратурным інстытуце. Там жа адбылася яго сустрэча з будучай жонкай Людзмілай Рублеўскай. Але час ляціць, на працягу ўжо  19 гадоў  Віктар Анатольевіч працуе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. На сенняшні дзень ужо  надрукавана больш за 20 кніг, аўтарам якіх з’яўляецца Віктар Шніп.

 

Акрамя усяго,  Віктар Шніп і яго калегі рыхтуюць юбілейны нумар часопіса “Полымя”.

 

 

 

 

 

Віктар Анатольевіч расказаў прысутнічым аб дзейнасці выдавецтва “Мастацкая літаратура”, аб творчых  планах калектыву часопісу “Полымя” і сваіх асабістых.

У гэты ждзень Віктар Шніп сустрэўся з вучнямі гімназіі № 1 г. Салігорска.

 

 

 

 

 

КАТЕГОРИИ
Поделиться